лакамабіль // лакаматыў

Лакамабіль. Паравая ўстаноўка, якая прыводзіць у рух розныя машыны; паравік.
Электрастанцыю будуць пачынаць. Пакуль што прывезлі толькі лакамабіль. Во, чуеш, і цыркулярка заспявала. Я.Брыль.

Лакаматыў. Машына (паравоз, цеплавоз, электравоз) для перамяшчэння па рэйках чыгуначных вагонаў.
Заўсёды, калі лакаматыву выпадала патрэба развярнуцца, ... ён бег сюды, спыняўся на крузе, круг круціўся і скіроўваў лакаматыў лупатым вокам наперад. В.Казько.

Паведаміць пра недакладнасьць