лапчасты // лапчаты

Лапчасты.
1. Падобны па форме на лапу, лапы.
Стаіць вялізны стары лось, гарбаносы, з цёмнаю шэрсцю на спіне, са здаравеннымі лапчастымі рагамі. Я.Колас.
2. З мноствам лап, з вялікімі пышнымі лапамі (пра дрэвы).
Млее над хатаю светлы, лапчасты маньчжурскі арэх. У.Караткевіч.

Лапчаты.
1. Які мае лапы з перапонкамі.
Лапчаты гусак. Лапчатая качка.
2. Які мае лапу, лапы (пра інструменты, прыстасаванні).
Лапчаты культыватар.

Паведаміць пра недакладнасьць