ларок // латак // латок

Ларок. Гандлёвая палатка.
Прадавалі ў палатках арцельны тавар ганчары, а ў ларках садаводы - калгаснага лета дары. А.Куляшоў.

Латак. Адкрыты жолаб для сцёку, ссыпання чаго-н.; латок (у 2 знач.).
Тут вясной уся вёска спускае сок з бяроз. І сцякае ён у гладышы і дзежачкі па тонкіх латаках. А.Васілевіч.

Латок.
1. Адкрыты прылавак (або пераносная скрынка, столік) для гандлю на вуліцы.
Гандлявалі з латкоў, з крам, з будак, а старызнікі раскладвалі свой тавар проста на зямлі. Я.Скрыган.
2. Адкрыты жолаб для сцёку, ссыпання чаго-н.; латак.
Алёша прыпыняе камбайн і любуецца, як цераз латок ільецца з бункера ў скрыні жывы вясёлы струмень збожжа. І.Шамякін.

Паведаміць пра недакладнасьць