ласінавы // ласіны

Ласінавы. Зроблены, сшыты з ласіны - вырабленай скуры лася.
Ласінавая куртка. Ласінавыя боты.

Ласіны. Які мае адносіны да лася, належыць яму.
Наўкол тайга і тайга, ні прагаліны, ні сцежкі, ні аднае жывое душы, ні дымка, ні жывога гуку, толькі сям-там дарогу перакрыжавалі ласіныя сляды ды заечыя сцяжынкі. С.Грахоўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць