лежань // лежня

Лежань. Разм. Чалавек, які любіць доўга спаць, ляжаць.
Сінонім: лодар.
Спіць гэты лежань пад цёплымі хмарамі, а мы гаспадарым як гаспадарылі. М.Лужанін.

Лежня.
1. Месца, дзе ляжаць, хаваюцца гуртамі дзікія жывёлы; след звера, які ляжаў на зямлі.
Каб не снег, каб не загледзеўся, каб лежня бадзягі была трохі далей, каб не паслізнулася нага - ехаў бы жывы-здаровы. У.Караткевіч.
2. Працяглае, доўгае ляжанне; вылежванне ў пасцелі.
Пачынаюць балець плечы і спіна ў крыжы - ад лежні. І.Пташнікаў.

Паведаміць пра недакладнасьць