лексікаграфічны // лексікалагічны // лексічны

Лексікаграфічны. Які мае адносіны да лексікаграфіі - тэорыі і практыкі складання слоўнікаў.
Лексікаграфічны зборнік. Лексікаграфічная работа.

Лексікалагічны. Які мае адносіны да лексікалогіі - раздзела мовазнаўства, які вывучае лексіку, слоўнікавы састаў.
Пабудаваная на ўзроўні навейшых патрабаванняў лексікалагічнай і лексікаграфічнай навукі картатэка з'явіцца базай не толькі для слоўнікавых работ, але і для даследаванняў шырокага лексікалагічнага плана. М.Суднік.

Лексічны. Які мае адносіны да лексікі.
Сінонім: слоўнікавы.
Займаючы самы крайні абшар усходнеславянскай тэрыторыі, беларусы, натуральна, у першую чаргу ўспрымалі лексічныя запазычанні, якія ішлі з захаду. А.Жураўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць