лёска // лёстка // лёсткі

Лёска. Прымацаваная да вудзільна нітка (капронавая жылка і пад.) з рыбалоўным кручком на канцы.
Лёска з'яўляецца адной з самых важных, самых адказных частак вуды. А.Матрунёнак.

Лёстка. Кожная з папярочных планак у калёсных драбінах.
Сымон прывязаў лейцы да лёсткі, саскочыў з воза і пайшоў ... поруч. А.Чарнышэвіч.

Лёсткі. звычайна мн. Разм. Ліслівыя словы, усхваленні.
П'юць за здароўе, па парадку, усіх прысутных за сталом, а графу лёсткі сцелюць гладка і славяць чуць не каралём. М.Машара.

Паведаміць пра недакладнасьць