лілея / лілія // ліяна

Лілея. Паэт., уст. Тое, што і лілія.
У ціхай затоцы распусціліся лілеі. Здавалася, быццам не кветкі, а расцвіла сама рака, бо ўся вада была ўкрыта бела-жоўтымі гарлачыкамі. І.Капыловіч.

Лілія. Цыбульная расліна сямейства лілейных з прамым сцяблом і буйнымі кветкамі ў выглядзе званка.
Але, як я чуў, вельмі прыгожа паляць у Гішпаніі: перад кастром нават засмоленую да чорнага бочку з вадой ставяць, а ў яе спускаюць плаваць лілію - сімвал чысціні духу чалавечага. А.Лойка.

Ліяна. Агульная назва павойных раслін, пашыраных у трапічных лясах.
Там бразільскі лес, ліяны, тут дыван зялёны прэрый, іх ад сіні акіяна аддзяляюць Кардыльеры. К.Крапіва.

Паведаміць пра недакладнасьць