ліманны // лімонны

Ліманны. Які мае адносіны да лімана - заліва ў нізоўях ракі або салёнага возера паблізу мора.
Месца нам спадабалася, і мы рашылі адпачыць на беразе. Гэта быў ліманны бераг, як пазней даведаліся ад мясцовых жыхароў. ЛіМ.

Лімонны.
1. Які мае адносіны да лімона, характэрны для яго.
Пан Мусатаў сядзеў за сталом і папіваў ледзяную ваду з лімонным сокам. У.Караткевіч.
2. Светла-жоўты, колеру спелага лімона.
Вось лімонны, з тонкімі зялёнымі прожылкамі лісток бярозы. Р.Ігнаценка.

Паведаміць пра недакладнасьць