лінючы // лінялы

Лінючы.
1. Які лёгка ліняе, выцвітае, змяняе колер.
Нейкая вельмі ж лінючая матэрыя: яшчэ зусім новая кофтачка, а за месяц выгарала на сонцы, пабялела ўся. ЛіМ.
2. Які знаходзіцца ў стане лінькі; які ліняе.
Недалёка ад хаты, на лужку, пасвіўся невялікі табунок калгасных коней. Коні, як коні, брыгадныя рабацягі, з падупалымі лінючымі бакамі. Е.Лось.

Лінялы.
1. Які страціў першапачатковую афарбоўку, стаў няяркім; выцвілы.
Нячутна падышла жанчына ў лінялай жакетцы нараспашку. А.Кулакоўскі.
2. Які скінуў, змяніў сваё верхняе покрыва; вылінялы (пра жывёл, птушак).
Гладкі, лінялы конь. Лінялая курыца.

Паведаміць пра недакладнасьць