ліпець // ліпнуць

Ліпець. Разм.
1. Ледзь-ледзь трымацца (пра каго-што-н.).
Усё сяло абнесена высокім плотам. Пры ўездзе ледзь ліпяць на адной закрутцы вароты. С.Грахоўскі.
2. перан. Пра вельмі слабае праяўленне якіх-н. працэсаў, пра стан заняпаду чаго-н.
Ледзь ліпіць аганёк, смольны корч дагарае. А.Зарыцкі.

Ліпнуць. Прыставаць, прыліпаць; аблепліваць, усыпаць.
У твары несла гарам, попелам, які ліпнуў да цела і пёк, нібы агонь. В.Карамазаў.

Паведаміць пра недакладнасьць