Літаральны.
1. Які дакладна адпавядае чаму-н.
Сінонім: даслоўны.
У практыцы беларуска-ўкраінскага паэтычнага ўзаемаперакладу мы часта сустракаемся з цэлымі радкамі, часам строфамі літаральнага перакладу. Э.Мартынава.
2. Дакладны; прамы, не пераносны.
Літаральны сэнс слова.
Літарны. Які мае адносіны да літары, літар.
У час навучання грамаце павінна шырока прымяняцца разразная азбука і літарная каса. М.Марчанка.