лотас // лотаць

Лотас. Паўднёвая шматгадовая травяністая водная расліна з прыгожымі буйнымі кветкамі.
[Лотас] - харчовая, лекавая і дэкаратыўная расліна. БелСЭ.

Лотаць. Шматгадовая травяністая расліна з жоўтымі кветкамі, якая расце звычайна на нізінных лугах, на балотах.
На балоце разгарнула галоўкі лотаць - усё, вясна... І так далей - лета, восень. Прырода завяла парадак - прырода яго блюдзе. А.Кудравец.

Паведаміць пра недакладнасьць