людны // людскі // людскі

Людны. Такі, дзе прысутнічае многа людзей; мнагалюдны.
На гэтай заазёрнай паўвыспе стаялі спрадвеку дзве людныя вёскі. Улетку сорак трэцяга года фашысты-карнікі спалілі іх разам з людзьмі. Я.Брыль.
|| Такі, дзе бывае звычайна многа прахожых, праезджых. Людны і шумны хвіліну таму назад перон пачаў пусцець. Т.Хадкевіч.

Людскі.
1. Такі, як і трэба; прыстойны; чалавечны.
Надзвычай просты, людскі, шчыры, ён [Глебка] сустракаў кожнага з мяккай усмешкай і добразычлівым позіркам карых вачэй, гаварыў ціха, павольна, выразна, у добрай інтэлігентнай манеры. Я.Рамановіч.
2. Добры, прыгодны для чаго-н. (як у людзей).
Мы жывём у падпаветцы, у якой бацька выразаў невялікае, на чатыры балонкі, акенца, паклаў столь, зрабіў печ, выбіў гліняны ток, - але якая гэта хата, і мы хочам зрабіць, як кажа маці, людскую. В.Адамчык.

Людскі.
1. Які мае адносіны да людзей, належыць ім.
Сярод адвечнай цішыні першабытных лясоў рэдка сустракаліся людскія паселішчы. В.Вольскі.
2. Уласцівы людзям; чалавечы.
Салігорцы шануюць слаўную памяць аб героях-партызанах, якія аддалі тут сваё жыццё за шчасце людское. А.Кулакоўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць