ляснік // ляснічы // лясун

Ляснік. Даглядчык, вартаўнік лесу.
Сялянства ад веку адносіцца да леснікоў з пашанай і бояззю, бо ад іх залежыць многае. П.Пестрак.

Ляснічы. Загадчык лясніцтва; спецыяліст па лясной гаспадарцы.
Ляснічы, стары чалавек, адступіў са сваімі, каб не трапіць у рукі фашыстаў. І.Шамякін.

Лясун. У славянскай міфалогіі: казачны жыхар лесу, лясны дух.
Стаяў калісь тут бор стары, і жыў лясун у тым бары. М.Багдановіч.

Паведаміць пра недакладнасьць