мабілізаваны // мабілізацыйны

Мабілізаваны. Прызваны ў армію па мабілізацыі.
Аказваецца, муж маладзічкі быў мабілізаваны ў войска, а цётчын сын служыў тэрміновую ў арміі, таму абедзве яны асабліва спачувалі і спагадалі нашым салдатам, якіх фашысты захапілі ў палон. М.Аўрамчык.

Мабілізацыйны. Які мае адносіны да мабілізацыі.
У ваенкамаце Яўгену Клімчанку перш за ўсё далі тэрміновае заданне: разнесці мабілізацыйныя павесткі. М.Гроднеў.

Паведаміць пра недакладнасьць