маладзіца // маладуха

Маладзіца. Маладая замужняя жанчына.
Дзяўчаты і маладзіцы вадзілі ля яго [кастра] карагоды, мужчыны і хлопцы спявалі і танцавалі. У.Дубоўка.

Маладуха. Разм.
1. Маладая, нявеста.
Сват Рыгорка стрыг вачамі, стараючыся непрыкметна кінуць позірк на маладуху, улавіць яе настрой. І.Дуброўскі.
2. Тое, што і маладзіца.
Ля варот на вуліцы бразнулі пустыя вёдры, і на плот узлокцілася Каця Сідоркава, бойкая маладуха, суседка Тодаравых: - Што гэта за вайна ў вас тутака!.. М.Ракітны.

Паведаміць пра недакладнасьць