манеўраны // манеўровы

Манеўраны.
1. Які вядзецца без доўгачасовых умацаванняў, шляхам манеўравання; проціл. пазіцыйны.
Партызаны вялі манеўраную вайну, наносячы ўдары па гітлераўцах, дзе яны не чакалі. Звязда.
2. Здольны хутка мяняць напрамак руху.
Самалёт гэты [«Фоке-Вульф-189»] манеўраны, з вялікім дыяпазонам хуткасцей. А.Алешка.

Манеўровы. Спец. Прызначаны для перагону вагонаў, паравозаў або цеплавозаў на станцыйных шляхах пры фарміраванні чыгуначных саставаў.
Манеўровыя паравозы стаяць пад парай. Яны адцягваюць на запасныя шляхі пустыя вагоны, платформы, падганяючы пад выгрузку новыя. І.Навуменка.

Паведаміць пра недакладнасьць