Мантылья. Уст. Кароткая жаночая накідка без рукавоў.
Дзяўчынка ... стрымалася і знешне спакойна паправіла на плячах доўгую карункавую мантылью. У.Караткевіч.
Мантыя.
1. Доўгая шырокая адзежына ў выглядзе плашча.
За сталом - трое суддзяў у чорных мантыях. М.Машара.
2. Дзве складкі скуры, якія звешваюцца са спіны некаторых беспазваночных жывёл.
Мантыя прадстаўляе сабой дзве складкі скуры, якія звешваюцца справа і злева ўніз са спіны малюска. Яны, нібы плашч, пакрываюць мяккае цела малюска. Адсюль і назва мантыя. Заалогія.