Манумент. Велічнае збудаванне ў гонар якой-н. выдатнай падзеі або асобы.
Сінонім: помнік.
Нашчадкамі героі не забыты: на плошчах манументы ім стаяць. Х.Жычка.
Пастамент. Аснова, фундамент помніка, статуі, калоны і г.д.
Сінонім: п'едэстал.
Афіцэр, скамандаваўшы «на плячо», кінуўся да помніка, узлез на пастамент і пачаў зрываць сцяг, але паслізнуўся і пляснуўся на зямлю. І.Гурскі.