маралістычны // маральны

Маралістычны. Схільны прапаведаваць мараль, павучаць.
Сам ведаеш: маралістычных заўваг ніхто не любіць. Не трэба і мне рабіць іх. ЛіМ.

Маральны.
1. Які мае адносіны да маралі; які адпавядае правілам маралі, вызначаецца высокай маральнасцю.
У народзе жывуць вякамі выпрацаваныя маральныя погляды на праўду і крыўду, на дабро і справядлівасць. Р.Шкраба.
2. Звязаны з унутранымі, духоўнымі перажываннямі чалавека.
Вялікае маральнае задавальненне адчуў дзед Талаш пасля гэтага ўдалага стрэлу. Я.Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць