Марока. Разм. Аб чым-н. заблытаным, валакітным, клопатным.
- Павязём [яблыкі] у Гомель - збудзем дзешавей. Затое ніякай марокі з гэтай паездкай не будзе. М.Даніленка.
Марошка. Балотная расліна з белымі кветачкамі і аранжавымі ягадамі; ягады гэтай расліны.
Спелай марошкай ірдзее скрозь і лагчына і яр. А.Александровіч.