Марудлівы. Які павольна, без паспешлівасці робіць што-н.
[Якуб] скрозь сачыў за Сініцкім, не зводзячы з яго гарачых вачэй, як дзіця з марудлівага бацькі, што, прыехаўшы з кірмашу, ніяк не збярэцца паказаць прывезенага гасцінца. М.Зарэцкі.
Марудны.
1. Павольны, няспешны; проціл. хуткі.
Жанчына асцярожна павярнулася... і пайшла ў кватэру марудным крокам. З.Бядуля.
2. Карпатлівы.
Пачалася марудная праца - вылузванне рыбы з вочак сеткі ў скрыні: для адпраўкі, калі падыдзе рыбгасаўскі катэр. Я.Брыль.