марожаны // марозлівы / марозны

Марожаны. Замарожаны; папсаваны марозам, мёрзлы.
Марожаны корм з'яўляецца нядобраякасным. Птушкагадоўля.

Марозлівы. Тое, што і марозны.
Ясныя былі дні і марозлівыя, і, як заўсёды ў тую восень, ціхія. К.Чорны.

Марозны. З марозам, вельмі халодны.
Надакучыла ноччу марознаю вішням сніць аб далёкай вясне. А.Лойка.

Паведаміць пра недакладнасьць