марэнавы // марэнны

Марэнавы. Які мае адносіны да травяністай расліны марэны, з карэнняў якой атрымліваюць чырвоную фарбу; ярка-чырвоны, колеру марэны.
Астроўскі важна сеў у крэсла з высокай спінкай і вычварнай разьбою, за стол марэнавай афарбоўкі. І.Гурскі.

Марэнны. Які мае адносіны да марэны - вялікай колькасці абломкаў горных парод ледніковага паходжання.
Марэнныя ўзгоркі і ўзвышшы ў Палессі даволі рэдкія. Прырода Беларусі.

Паведаміць пра недакладнасьць