маскіраваны // маскіровачны

Маскіраваны. Скрыты ад праціўніка пры дапамозе маскіроўкі.
Сінонім: замаскіраваны.
Кулямёт быў добра маскіраваны, але як толькі адкрыў агонь, яго адразу ж вывелі са строю. ЛіМ.

Маскіровачны. Які служыць, прызначаны для маскіроўкі.
Вунь стаіць накрыты з аднаго боку маскіровачнай сеткай магутны КВ. С.Александровіч.

Паведаміць пра недакладнасьць