Масцісты. Чыстай, добрай масці (пра каня).
Масцістая кабыліца. Масцісты стаеннік.
Масціты. Які заслужыў сваёй шматгадовай плённай дзейнасцю павагу і прызнанне.
Як ні вярці, як ні круці - ёсць нявесткі, ёсць зяці! Зразумела, што сумесна жыць масцітым з імі цесна. Р.Барадулін.