Матацца.
1. Рухацца з аднаго боку ў другі, будучы ў вісячым становішчы; матляцца (у 1 знач.).
У руках жанчын маталіся белыя хустачкі. Ц.Гартны.
2. Разм. Праводзіць час у раз'ездах, клапоцячыся пра што-н.
[Муж] усё прападаў у камандзіроўках. Матаўся па ўсёй Мурманскай вобласці. А.Кудравец.
Матляцца. Разм.
1. Рухацца з аднаго боку ў другі, будучы ў вісячым становішчы; матацца (у 1 знач.).
Стаяла позняя восень. Дзе-нідзе на дрэвах бездапаможна матлялася ад ветру пабурэлае лісце. І.Новікаў.
2. Часта рухацца з боку ў бок; хістацца.
Кнот гарэў няроўна, як на ветры, агеньчык матляўся, і святлацені гулялі на яе маршчыністым твары. В.Карамазаў.
Няправільна. Вось... Бародка - ён нібыта заўсёды заняты справамі: некага «разносіць» за нядбайнасць, ганяе па калгасах упаўнаважаных і сам матляецца (трэба: матаецца) па раёне, але ад яго кіпучай дзейнасці шкоды больш, чым карысці. А.Адамовіч.