Матываваны. Абаснаваны матывамі, довадамі.
Сінонім: абгрунтаваны.
Аблічча героя раскрываецца матывавана (прысл.), як з'ява рэальнага парадку, як чалавечая істота. Н.Перкін.
Матывіровачны. Які заключае ў сабе матывіроўкі, з'яўляецца падставай чаго-н.; з матывіроўкай.
Рашэнне складаецца з уводнай, апісальнай, матывіровачнай і рэзалютыўнай частак. Грамадзянскі працоўны кодэкс БССР.