Махраваты. З невялікімі махрамі.
Махраватыя канцы ручніка.
Махрасты. Тое, што і махрысты.
Махрасты шалік.
Махровы.
1. Які мае вялікую колькасць пялёсткаў (пра кветку); махрысты (у 2 знач.).
Шыпшына - продак ружы, ад якой яна адрозніваецца тым, што кветкі яе простыя, а не махровыя. Беларусь.
2. Пра тканіны, вырабы з высокім ворсам.
Махровыя ручнікі.
3. перан. Ярка выражаны, дасягнуўшы вышэйшай ступені (пра якую-н. адмоўную якасць, пра чалавека з такой якасцю).
Махровы рэакцыянер.
Махрысты.
1. З махрамі.
Міця прайшоў у святліцу з вялікім махрыстым абажурам і апынуўся ў знаёмым вузенькім пакойчыку. В.Адамчык.
2. З вялікай колькасцю пялёсткаў (пра кветку); махровы (у 1 знач.).
Яна нагнулася, сарвала махрыстую кветку дзьмухаўца і панюхала яе, пакінуўшы на кончыку носа жоўты пылок. В.Адамчык.