Меліяраваны. Палепшаны шляхам асушэння (пра землі).
Роўным, без хмызоў і беразнякоў, без канавак праз кожныя сто метраў, усеяным высокімі травамі і збажыной стаяла меліяраванае поле. В.Мыслівец.
Меліярацыйны. Які мае адносіны да меліярацыі - сістэмы мерапрыемстваў па паляпшэнню непрыдатных зямель шляхам асушэння, меліярацыі і інш.
Мы будзем берагчы тарфянікі, ашчадней выкарыстоўваць іх, не дапусцім ранейшых памылак, якія назіраліся пры меліярацыйных работах у паўднёвых раёнах. І.Мележ.