Мемарыяльны. Які служыць для ўвекавечання памяці якой-н. асобы ці падзеі.
У дваццатыя і трыццатыя гады Вітольд Каятанавіч [Біруля] актыўна працуе ў жанры мемарыяльнага пейзажа. Пэўна, можна лічыць, што ён якраз і пачаў ствараць савецкі мемарыяльны пейзаж. В.Карамазаў.
Мемуарны. Які мае адносіны да мемуараў - літаратурнага твора ў форме ўспамінаў аўтара пра падзеі мінулага.
Большасць фактаў, што прыводзяцца ў «Летапісе», вывераны намі па першакрыніцах (архіўных дакументах і мемуарнай літаратуры). Г.Кісялёў.