Метадалогія. Вучэнне аб навуковым метадзе наогул і аб метадах асобных навук.
Катэгорыя формы і зместу вельмі складаная агульнафіласофская праблема, правільнае вырашэнне якой з'яўляецца неабходнай умовай навуковай метадалогіі і тэорыі творчасці. Беларусь.
Метадычнасць. Планамернасць; строгая паслядоўнасць.
Васіль Малюк зноў адчыніў топку і з нейкай упартай метадычнасцю пачаў кідаць у яе ненажэрнае чэрава паліва. Я.Васілёнак.
Методыка. Сукупнасць метадаў практычнага выканання чаго-н.; вучэнне аб метадах выкладання той ці іншай навукі.
З усіх дысцыплін студэнты найбольш ведалі методыку мовы, бо навучыліся любіць самую мову, чуючы жывыя ўзоры яе з вуснаў паэта [Я.Коласа]. М.Лужанін.