Метраполія.
1. У Старажытнай Грэцыі: горад-дзяржава (поліс) у адносінах да заснаваных ім пасяленняў-калоній на тэрыторыі іншых краін.
Парадкі калоній у асноўным узнаўлялі лад сваіх метраполій, але радавыя сувязі ў калоніях былі значна слабейшымі, чым у метраполіях. В.Сяргееў.
2. Капіталістычная краіна ў адносінах да сваіх калоній.
Метраполія эксплуатавала калоніі, якія з'яўляліся для яе прамысловасці пастаўшчыкамі сыравіны і спажыўцамі гатовых вырабаў. Эканамічная геаграфія СССР.
Мітраполія. Царкоўна-адміністрацыйная акруга, якая знаходзіцца пад кіраўніцтвам мітрапаліта; галоўны горад гэтай акругі.
Стараючыся забыцца на сваё паганскае мінулае, Кіеў паспешліва будуе цэрквы. Лепшая з лепшых між іх Сафія, мітраполія Русі. Л.Дайнека.