Механізаваны. Аснашчаны машынамі і механізмамі.
Камандзіры механізаваных часцей вывучаюць гэтыя ўзгоркі, дарогі, масты, пераправы. А.Алешка.
Механізатарскі. Які мае адносіны да механізатара.
«Дзяўчо! Што з цябе толку. Механізатарскага хлеба паспытаць захацела! Паспытай, які ён лёгкі...» Т.Хадкевіч.