механістычны // механічны

Механістычны. Заснаваны на прынцыпах механіцызму - антыдыялектычнага напрамку ў філасофіі, які зводзіць усю разнастайнасць быцця да простых законаў механікі.
Пастаноўка пытання аб поўнай аналогіі кожнага ўрока з адукацыйным працэсам у цэлым механістычная. І.Казанцаў.

Механічны.
1. Які мае адносіны да механікі - раздзела фізікі, што вывучае законы перамяшчэння цел у прыродзе.
Кожная пакоўка праходзіла механічную апрацоўку ў пяці пазіцыях. Беларусь.
2. Які мае адносіны да механізмаў, машын.
Максім разумеў, што сапраўды няблага б увесці на ферме механічнае даенне кароў. В.Дайліда.
3. перан. Несвядомы; машынальны, аўтаматычны.
Аднак механічнае паўтарэнне рухаў, якія маюць яшчэ істотныя недахопы, прывядзе толькі да замацавання гэтых недахопаў. Р.Дзмітрыеў.

Паведаміць пра недакладнасьць