мігальны // мігатлівы

Мігальны. Які служыць для мігання або знаходзіцца ў пастаянным руху.
Калі мікробы трапляюць у трахею і бронхі, яны і там сустракаюць перашкоду на сваім шляху: раснічкі мігальнага эпітэлію могуць рухацца супроць току паветра і нібы вымятаюць мікробаў разам са сліззю. К.Шарыкаў.

Мігатлівы. Які свеціцца слабым, няроўным, зменлівым бляскам; які мігціць; трапяткі, дрыготкі.
Неба шэрае, толькі дзе-нідзе на ім прабіваліся дробныя мігатлівыя зоркі. Г.Бураўкін.

Паведаміць пра недакладнасьць