містыка // містычнасць

Містыка.
1. Рэлігійна-ідэалістычны погляд, які прызнае існаванне надпрыродных, таямнічых сіл і магчымасць зносін з імі чалавека.
Па сумяшчальніцтву з містыкай гэты чалавек займаўся яшчэ выхаваннем юнацтва ў духу адданасці радзіме і прастолу, таму што займаў пасаду начальніка штаба ваенна-навучальных устаноў. У.Караткевіч.
2. перан. Разм. Штосьці загадкавае, незразумелае.
Над горам яго маленства яна плакала. Сама будучы ўжо спрацаваная і хворая, яна да містыкі ўжо тады даводзіла сваё замілаванне да яго. К.Чорны.

Містычнасць. Таямнічая загадкавасць, незразумеласць.
Жах раптам апанаваў чалавека, набыўшы адценні містычнасці. К.Чорны.

Паведаміць пра недакладнасьць