музыкальны // музыканцкі // музычны

Музыкальны.
1. Здольны да музыкі; які тонка разумее, адчувае музыку.
- Вы ж самі хваліліся, што ў вас музыкальныя здольнасці. І.Шамякін.
2. Прыемны для слыху; меладычны.
Купала як паэт вельмі даражыць музыкальным бокам паэзіі. І.Навуменка.

Музыканцкі. Які мае адносіны да музыканта; з музыкантаў.
Музыканцкі ўзвод.

Музычны. Які мае адносіны да музыкі, характэрны для яе.
Пашырэнне музычнай культуры сярод шырокіх мас працоўных патрабавала і павелічэння музычнай літаратуры. А.Волк

Паведаміць пра недакладнасьць