Мучністы. Падобны чым-н. на муку.
Дзякуючы гэтаму тут застаецца толькі амаль нерастварымы, мучністы навобмацак, кварцавы пясок. Геаграфія БССР.
Мучны. Які мае адносіны да мукі; прыгатаваны з мукі.
Вось ужо апошняя крама, крама мучная, а далей пойдуць хаты земляробаў. П.Пестрак.
Няправільна. Суха стукаюць нашы малаткі, б'юць буйное каменне. Шэры, мучны (трэба: мучністы) пыл садзіцца на руках, на твары. Я.Каршукоў.