мыліць // мыляцца // мыляць

Мыліць. каго-што. Намыльваць мылам з вадою.
Пакуль [Юхневіч] мыліў і мыў рукі, ад якіх ішоў пах бензіну, сястра Андрэя пачысціла яму пінжак. А.Савіцкі.

Мыляцца. Абл. Рабіць памылкі, памыляцца.
Дзеці мардаваліся, мыляліся, некаторыя плакалі, пішучы гэтае слова. Я.Колас.

Мыляць. Варушыць губамі.
Суддзя надзімаўся, як індык, нешта хацеў сказаць, але ў разгубленасці толькі мыляў губамі. М.Лынькоў.

Паведаміць пра недакладнасьць