мэблевы // мэбляваны

Мэблевы. Які мае адносіны да мэблі; звазаны з яе вырабам або продажам.
Ясень цэніцца і шырока выкарыстоўваецца ў мэблевай вытворчасці, сталярнай справе, сельскагаспадарчым машынабудаванні, вагона- і авіябудаванні, у вытворчасці спартыўнага інвентару. Звязда.

Мэбляваны. Абстаўлены мэбляю; з мэбляю.
Гэта вельмі скромна мэбляваны кабінет. І.Новікаў.

Паведаміць пра недакладнасьць