Мязга.
1. Мяккая частка дрэва між карой і драўнінай.
І пні [я] памагаў капаць, і драў тую ж бяросту. Асабліва ўлетку, на канікулах. Тады акурат пачынала адставаць ад мязгі свежая бяроста. Б.Сачанка.
2. Маса, якая ўтвараецца пасля таўчэння, расцірання чаго-н.
Эол сядзеў тады ля печкі, - мязгу скабліў на перапечкі ды лапці лыкам падплятаў. Энеіда навыварат.
Мяздра. Падскурная клятчатка ў жывёл; сподні бок вырабленай скуры.
Падскурную клятчатку называюць мяздрой. Таваразнаўства.