мярцвець // мярцвіць

Мярцвець.
1. Страчваць прыметы жывога, станавіцца мёртвым; нямець.
Было горача, як ля агню, і мярцвелі рукі. І.Пташнікаў.
2. перан. Рабіцца пустынным, змярцвелым.
Позняй восенню мярцвее поле, лес, усё навакольнае.

Мярцвіць. каго-што.
1. Пазбаўляць жыцця, губіць.
Нармальнаму чалавеку звычайна шкода мярцвіць любую жывую істоту.
2. перан. Разм. Рабіць пустынным, змярцвелым.
У жыдоўскім канцы вуліцы было яшчэ цішэй. Субота мярцвіла ўсе праявы будзённага жыцця. Ц.Гартны.

Паведаміць пра недакладнасьць