Мясісты.
1. З вялікай колькасцю мяса, які дае многа мяса.
Я з цікавасцю слухаў расказы дзядзькі пра невядомых мне рыб. Мне і сёння чамусьці добра памятаецца, як ён даводзіў, што бялуга - самая мясістая рыба. ЛіМ.
2. Разм. Тоўсты, поўны (пра чалавека або часткі яго цела).
На мясістым носе сядзелі рагавыя акуляры, якія надавалі эсэсаўцу вучоны выгляд. І.Мележ.
3. Багаты сакавітай мякаццю (пра расліны, плады).
На падаконніках ружавелі мясістыя памідоры. Л.Гаўрылкін.
Мясны. Які мае адносіны да мяса; прыгатаваны з мяса.
Яны сядзелі на нарах і елі лыжкамі мясныя кансервы з хлебам. І.Шамякін.