Мятлісты. Такі, як мяцёлка, пышны.
Зусім не відаць Агаткі: вусаты ячмень з аднаго боку, а з другога - мятлісты авёс. Я.Колас.
Мятлічны. Які мае адносіны да пустазелля мятліцы.
Руневіч выплюнуў мятлічную саломінку, якую ўсё жаваў, паглядзеў на Крушыну. Я.Брыль.
Мяцёлчаты. Які мае суквецце ў выглядзе мяцёлкі.
Мяцёлчатае суквецце.