мяцежніцкі // мяцежны

Мяцежніцкі. Які мае адносіны да мяцежніка, характэрны для яго.
Яго бунтарскі, мяцежніцкі дух стаў праяўляцца цяпер усё часцей і часцей. ЛіМ.

Мяцежны.
1. Які мае непасрэдныя адносіны да мяцяжу.
І помніць дагэтуль Замосце і Снежна, як беглі палкі генералаў мяцежных. П.Глебка.
2. перан. Трывожны, неспакойны.
Вы не такая, як усе, вы такая ж, як і я, мяцежная шукальніца незвычайнага і прыгожага. А.Асіпенка.

Паведаміць пра недакладнасьць