набой // набойка

Набой. Зарад пораху са шротам, карцеччу або куляй для паляўнічай стрэльбы; патрон з такім зарадам.
Дзед Піліп узяў сваю двухстволку, праверыў набоі і павесіў над самым ложкам. М.Ваданосаў.

Набойка. Ніжні слой абцаса; металічная пласцінка, якая набіваецца на абцас і насок абутку.
Бадай на ўвесь тэрмін навучання хопіць вопраткі і абутку. Калі што парвецца, можна зашыць, а на абцасы чаравікаў набіць набойкі. І.Навуменка.

Паведаміць пра недакладнасьць