навізна // навіна

Навізна. Штосьці новае, незнаёмае; нешта нядаўна адкрытае, вынайдзенае, выпрабаванае і г.д.
Дзеці ў нас харошыя, сумленныя, працавітыя, хочуць усё ведаць. Вось мы і павінны даць ім радасць хоць маленькіх адкрыццяў, захапіць навізною ведаў, адагрэць душу ўвагаю і добрым словам. С.Грахоўскі.

Навіна. Толькі што атрыманая вестка, паведамленне пра што-н.; нешта новае, незнаёмае.
Зводку Міця прачытаў на калідоры двухпавярховага чыгуначнага дома. З'явілася жаданне зараз жа пабегчы да хлопцаў падзяліцца навіной. І.Навуменка.

Паведаміць пра недакладнасьць