Надворак. Двор каля хаты, дома.
Сінонім: падворак.
А вакол - хаткі і хаткі, прасцюсенькія, з саламянымі стрэхамі; на шырокіх надворках - свірны, клуні, пуні, віднеюцца высокія жураўлі студняў. М.Багдановіч.
Надвор'е. Стан атмасферы ў пэўным месцы ў пэўны час.
Сінонім: пагода.
На другі дзень надвор'е выдалася зусім добрае. Я.Маўр.
Падворак. Разм. Двор каля хаты, дома.
Сінонім: надворак.
Яшчэ завідна Лукаш упраўляўся па гаспадарцы - паіў карову, кідаў у яслі ахапак трасянкі і, парыпваючы дзеравяшкаю, якую прывёз з аўстрыйскага палону, нецярпліва таптаўся на панадворку. Я.Пархута.